У свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Лядзенскім манастыры
04 снежня 20204 снежня 2020 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: ігумен Лядзенскага манастыра іераманах Лаўр (Будзіч); братція абіцелі ў свяшчэнным сане.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
За Літургіяй мітрапаліт Веніямін рукапалажыў у сан дыякана выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі Мікалая Бондара.
Па заканчэнні богаслужэння было здзейснена слаўленне Прасвятой Багародзіцы, пасля чаго ўладыка Экзарх павіншаваў духавенства і міран са святам і звярнуўся да ўсіх са словам пропаведзі.
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Цела і Крыві Хрыстовых і падаў усім архіпастырскае благаславенне.