Напярэдадні свята свяціцеля Мікалая Цудатворца дэлегацыя Бабруйскай епархіі здзейсніла паломніцтва ў Бары
16 мая 2017З 6 па 11 мая 2017 года, напярэдадні свята свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мірлікійскага, прадстаўнікі папячыцельскага савета і духавенства Бабруйскай епархіі здзейснілі паломніцкую паездку ў горад Бары (Італія), дзе спачываюць мошчы святога.
У гэтыя дні тут адбываецца дзіўная падзея — з грабніцы выбіраецца святое міра, якое выцякае ад мошчаў свяціцеля Мікалая. Міра, назапашанае на працягу года, збіраецца і выносіцца веруючым людзям.
Протаіерэй Віктар Смычнік, настаяцель Ільінскага храма горада Бабруйска, кіраўнік сацыяльнага аддзела Бабруйскай епархіі, прыняў удзел у служэнні Бажэственнай літургіі на мошчах святога ў крыпце базілікі свяціцеля Мікалая, а таксама ў вячэрнім богаслужэнні ў храме Патрыяршага падвор'я свяціцеля Мікалая Цудатворца.
22 мая 2017 года ў Бабруйскім кафедральным саборы свяціцеля Мікалая адбудуцца ўрачыстасці з нагоды прастольнага свята і 10-годдзя з дня вялікага асвячэння адроджанага сабора. Удзельнікі усяночнага трывання напярэдадні свята будуць памазаны мірам ад мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца.