Напярэдадні навучальнага года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылося пасяджэнне Вучонага савета
05 верасня 201829 жніўня 2018 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, які папярэднічаў пачатку 2018/2019 навучальнага года. Узначаліў пасяджэнне савета рэктар семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. У працы Вучонага савета прынялі ўдзел епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, прадстаўнікі адміністрацыі і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі.
Высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Гурый павіншаваў прысутных з пачаткам новага навучальнага года і абвясціў парадак дня пасяджэння.
Прарэктар па вучэбнай рабоце протаіерэй Андрэй Цыгель прадставіў на зацвярджэнне Савета праекты працоўнага навучальнага плана і размеркавання вучэбнай нагрузкі прафесарска-выкладчыцкага саставу, раскладу заняткаў і спісу прадметаў для напісання сачыненняў і рэфератаў студэнтамі семінарыі, а таксама праект Працоўнага календара арганізацыі навучальнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце (інспектар), загадчык аддзялення завочнага навучання Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч прадставіў даклад «Аб выніках правядзення ўступных экзаменаў на завочнае аддзяленне Мінскай духоўнай семінарыі».
Сакратар Вучонага савета протадыякан Георгій Пшанко далажыў аб рашэннях рэктарскай нарады 22 жніўня 2018 года.
На аснове паведамлення загадчыка канцылярыі іерэя Яўгена Саланкова Вучоны савет прыняў рашэнне аб зацвярджэнні курсавых настаўнікаў і асабістага саставу студэнтаў семінарыі.
Даклад дацэнта іерэя Сергія Цімашэнкава «Аб выніках правядзення на базе Мінскай духоўнай семінарыі VIII Рэспубліканскага семінара "Місія і міласэрнасць"» агучыў загадчык кафедры багаслоўя іерэй Аляксандр Палхоўскі.
Намеснік загадчыка аддзялення завочнага навучання іерэй Канстанцін Мачан далажыў аб выніках правядзення на базе семінарыі V летняга багаслоўскага інстытута.
Завяршылася пасяджэнне Вучонага савета семінарыі разглядам прашэнняў і бягучых пытанняў.