У межы Барысаўскай епархіі будуць прынесены святыні хрысціянскага свету
19 лістапада 2018Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна на Барысаўшчыну будуць прынесены частка Пакрова Прасвятой Багародзіцы і часцінка мошчаў святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана.
Святыні будуць знаходзіцца на тэрыторыі горада і раёна з 21 лістапада да 28 снежня 2018 года.
Урачыстая сустрэча святынь, хрэсны ход і богаслужэнне адбудуцца 21 лістапада ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава (вул. Лапаціна, д. 34) а 16:30.