У рамках Велікоднага фестывалю ў Калінкавічах арганізавалі кантактны заапарк

06 мая 2019

top.jpg

5 мая 2019 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда на тэрыторыі сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы адбыўся штогадовы Велікодны фестываль.

Адкрытае мерапрыемства было арганізавана аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі і прыходам сабора Казанскай іконы Божай Маці.

Раніцай па завяршэнні Бажэственнай Літургіі адбылося ўрачыстае адкрыццё Велікоднага фестывалю.

Клірык Казанскага сабора іерэй Сергій Карповіч павіншаваў усіх са светлым святам Вялікадня і ўручыў кожнаму ўдзельніку фестывалю салодкія падарункі.

Затым на вулічнай сцэне, усталяванай у двары сабора, была прадстаўлена дзіцячая тэатральная пастаноўка «Церамок», падрыхтаваная выхаванцамі нядзельнай школы Казанскага сабора.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стаў кантактны заапарк, арганізаваны на дзіцячай пляцоўцы. Гэтае месца стала асаблівым цэнтрам прыцягнення для шматлікіх малых, бо жывёл можна было пакратаць і патрымаць на руках.

Паралельна праходзіў майстар-клас па вырабе велікоднага магніта. Пад кіраўніцтвам метадыста АРАіК Тураўскай епархіі Дар'і Алегаўны Сянько кожны з удзельнікаў змог зрабіць сваімі рукамі велікодны сувенір.

Таксама ўсе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з працамі юных выхаванцаў іканапіснай студыі Казанскага сабора, кіраўнікам якога з'яўляецца мастак-іканапісец Ала Міхайлаўна Мельнічэнка.

У гэты дзень усе прысутныя на фестывалі судакрануліся з жывой евангельскай пропаведдзю і змаглі падзяліць радасць Пасхі Гасподняй.

Аддзел рэлігійнай адукацыі Тураўскай епархіі / Church.by

Фотарэпартаж