У Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ пройдзе чарговы этап работы Летняй школы для валанцёраў па арганізацыі на прыходах камунікацыі з людзьмі, якія слаба чуюць
22 жніўня 2021З 23 па 31 жніўня 2021 года ў Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы пройдзе чарговы этап работы Летняй школы для валанцёраў па арганізацыі на прыходах камунікацыі з людзьмі, якія слаба чуюць.
Летнюю школу арганізуюць Сінадальны АРАіК і праваслаўнае брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі.
Пачатак заняткаў штодня — у 10.00.
Працягласць — 2 гадзіны па 45 хвілін.
Месца правядзення: г. Мінск, вул.Ракаўская, 26, Сінадальны АРАіК.
У праграме — вывучэнне мовы жэстаў для штодзённых зносін (23-27 жніўня), вывучэнне перакладу на мову жэстаў чынапаследавання Бажэственнай літургіі (30-31 жніўня).
Выкладчыкі — сурдаперакладчыкі вышэйшай кваліфікацыі— Чудакова Валянціна Фёдараўна і Радзевіч Ірына Пятроўна.
Заняткі будуць праходзіць як у рэальным, так і ў дыстанцыйным фарматах.
Спасылка для падлучэння: панядзелак, 23.08.2021
10:00 – 12:30
https://us02web.zoom.us/j/88501442223?pwd=Vk5iYzBEV29vZlozWHQ3Tnp6VnluUT09
Канферэнцыя id: 885 0144 2223
Код доступу: tnZ3pm
Падключыцца да заняткаў у Летняй школе могуць усе, хто плануе займацца валанцёрскай дзейнасцю па суправаджэнні людзей з абмежаваннямі слыху на праваслаўных прыходах.
Заняткі праходзяць на бясплатнай аснове.
Кантактны тэлефон: 8025-931-56-91