У Слоніме адбыўся Калядны турнір па настольным тэнісе

14 студзеня 2019

top.jpg

13 студзеня ў спартыўным манежы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 3 горада Слоніма прайшоў Калядны турнір для аматараў настольнага тэніса.

Арганізатарамі турніру сталі моладзевае брацтва Свята-Траецкага сабора і аддзел спорту і турызму Слонімскага райвыканкама.

На адкрыцці турніру пасля малітвы на пачатак добрай справы свяшчэннік Іаан Нудзьга пажадаў усім удзельнікам дапамогі Божай у гульні і павіншаваў са Святкамі.

Пасля падвядзення вынікаў айцец Іаан павіншаваў пераможцаў, уручыў граматы і падзякаваў за сумленную гульню.

Навагрудская епархія Church.by