У Слуцк прыбыў каўчэг з часцінкай мошчаў святога Аляксандра Неўскага [+праграма далейшага знаходжання святыні ў гарадах Беларусі]

18 ліпеня 2021

top.jpg

18 ліпеня 2021 года каўчэг з часцінкай мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага быў дастаўлены ў Міхайлаўскі кафедральны сабор горада Слуцка.

У сустрэчы святыні бралі ўдзел благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Ігар Штэпа, настаяцелі прыходаў Слуцка, духавенства сабора і прыхаджане гарадскіх храмаў.

Пакланіцца святыні ў Міхайлаўскім саборы можна будзе да 19 ліпеня (14:00).

Прынясенне мошчаў знакамітага князя, палкаводца і падзвіжніка веры Хрыстовай у межы Беларусі праходзіць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Кірыла і прымеркавана да 800-годдзя з дня нараджэння святога Аляксандра Неўскага.

Праграма прынясення каўчэга з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў епархіі Беларускага Экзархату з 20 ліпеня па 2 жніўня

Мазыр: з па 20.07 22.07

Гомель: з 22.07 па 24.07

Магілёў: з 24.07 па 26.07

Бабруйск: з 26.07 па 28.07

Барысаў: з 28.07 па 30.07

Мінск: з 30.07 па 02.08

Прынясенне святыні ў межы Беларускага Экзархату завершыцца ўрачыстым хрэсным ходам у горадзе Мінску, які будзе прымеркаваны да 800-годдзя дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

З праграмай правядзення хрэснага ходу можна азнаёміцца тут.

Слуцкая епархія/Church.by