У Слуцкім раёне створаны новы праваслаўны прыход
08 лютага 2021Мінскі аблвыканкам зарэгістраваў рэлігійную абшчыну «Прыход храма святога прарока Іліі аграгарадка Казловічы Слуцкага раёна Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы» («Прыход храма святога прарока Іліі аграгарадка Казловічы Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы»).
Указам епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія на пасаду настаяцеля парафіі прызначаны іерэй Аляксандр Шчагалюцін.
Усяго ў Слуцкім раёне дзейнічаюць 20 прыходаў і адзін жаночы манастыр. Межы Слуцкага раёна супадаюць з межамі аднайменнага благачыння Слуцкай епархіі. Цэнтр благачыння — кафедральны сабор Архангела Міхаіла ў Слуцку.