У саборным доме пры Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска пройдзе сустрэча з архімандрытам Савай (Мажукам) на тэму «Царква — гэта сяброўства»

24 верасня 2021

5.jpg24 верасня 2021 года ў саборным доме пры Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска пройдзе сустрэча з архімандрытам Савай (Мажукам) на тэму «Царква — гэта сяброўства».

Архімандрыт Сава — шырока вядомы публіцыст, багаслоў і прапаведнік. Аўтар праграмы «Святло невячэрняе» на праваслаўным тэлеканале «Саюз». Займае пасаду прарэктара па вучэбна-метадычнай рабоце біблейска-багаслоўскіх курсаў Гомельскай епархіі, а таксама чытае лекцыі па прадмеце «Асновы хрысціянскай культуры» на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Насельнік Свята-Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля.

«Царква — гэта сяброўства» — такая формула царкоўнага жыцця, знойдзеная, правераная і агучаная ў сяброўскім гуртку рускіх філосафаў і багасловаў пачатку XX стагоддзя. Так казаў пра Царкву ў лістах духоўным дзецям а. Сергій Булгакаў, спасылаючыся на свайго сябра а. Паўла Фларэнскага, вучнем якога быў Сяргей Іосіфавіч Фудзель, які пакінуў у спадчыну сваім чытачам як запаведзь і арыенцір: «Царква ёсць непазбежнасць Боскай дружбы вучняў Хрыстовых». Як рускія мысляры прыйшлі да такой формулы? Чым яе правяралі? Чаму яна не страціла сваёй актуальнасці для хрысціян XXI стагоддзя? Пра гэта ў лекцыі айца Савы (Мажукі)..

Арганізатары сустрэчы — Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, брацтва ў гонар апостала Іаана Багаслова, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».

Пачатак сустрэчы ў 18.00. Уваход вольны.

Трансляцыя мерапрыемства будзе весціся ў Instagram на афіцыйнай старонцы дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».

Church.by