У складзе Барысаўскай епархіі ўтворана новае благачынне
14 мая 2017У суботу 13 мая 2017 года на сходзе духавенства Смалявіцкага благачыння епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін абвясціў ўказы аб падзеле Смалявіцкай благачынніцкай акругі і паведаміў аб зменах, звязаных з гэтым пераўтварэннем.
На тэрыторыі Смалявіцкага раёна ўтвараюцца два благачыння - Жодзінскае і Смалявіцкае.
У склад Жодзінскага благачыння ўключаюцца наступныя прыходы Смалявіцкага раёна:
1. Прыход храма Ражджаства Хрыстовага в. Алесіна;
2. Прыход храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў в. Бабін Лес;
3. Прыход храма мучаніцы Таццяны ў аг. Барсукі;
4. Прыход храма іконы Божай Маці «Збавіцельніца» г. Жодзіна;
5. Прыход храма Праабражэння Гасподняга г. Жодзіна;
6. Прыход храма Архангела Міхаіла г. Жодзіна;
7. Прыход храма прападобнага Сергія Раданежскага ў г. Жодзіна;
8. Прыход храма іконы Божай Маці «Неапальная Купіна» ў пасёлку Зялёны Бор;
9. Прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Востраў;
10. Прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в. Пліса;
11. Прыход храма блажэннай Матроны Маскоўскай у пас. Кастрычніцкі.
У склад Смалявіцкага благачыння ўключаецца мужчынскі манастыр у гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы в. М. Ляды, жаночы манастыр у гонар апостала Іаана Багаслова. д. Дамашаны і наступныя прыходы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці:
1. Прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Волма;
2. Прыход храма Архангела Міхаіла ў в. Дзехань;
3. Прыход храма бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна ў в. Драчкава;
4. Прыход храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў аг. Забалоцце;
5. Прыход храма Нараджэння Хрыстовага ў в. Задомля;
6. Прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в. Пятровічы;
7. Прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг. Слабада Озярыцкага с/с;
8. Прыход храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў в. Слабада Пекалінскага с/с;
9. Прыход храма Узнясення Гасподняга г. Смалявічы;
10. Прыход храма Мінскай іконы Божай Маці г. Смалявічы;
11. Прыход храма свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Смалявічы;
12. Прыход храма Успення Прасвятой Багародзіцы в. Сутокі;
13. Прыход храма Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Усяж.
Былы благачынны Смалявіцкай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Мікалаевіч Цюцюннікаў, настаяцель храма іконы Божай Маці «Збавіцельніца» становіцца благачынным Жодзінскага царкоўнай акругі, а на месца благачыннага Смалявіцкай акругі прызначаецца іерэй Іаан Аляксандравіч Ясюкевіч, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг. Азярыцкая Слабада.