У сераду Светлай сядміцы мітрапаліт Павел і епіскап Ігнацій здзейсніў Літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска

01 мая 2019

top.jpg

1 мая 2019 года, у сераду Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, здзейснілі Бажэственную літургію і пасхальны хрэсны ход у Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі: благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Віктар Белякоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Юліі Міхалевіч.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся ганаровы настаяцель сабора епіскап Бараўлянскі Ігнацій.

Уладыка Павел падзякаваў епіскапу Ігнацію за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрасення Хрыстовага і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Уладыка мітрапаліт удзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне, а затым уручыў усім прысутным велікодныя яйкі.

Church.by

Фотарэпартаж