У сценах Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў Х моладзевы семінар «Місія і міласэрнасць»

09 ліпеня 2022

top.jpg

З 4 па 8 ліпеня 2022 года ў сценах Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прайшоў Х семінар «Місія і міласэрнасць».

Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны праваслаўныя маладыя людзі, неабыякавыя да праблем бліжняга і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца багаслоўем і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння.

У дні працы семінара ўдзельнікаў чакала насычаная праграма: Бажэственная літургія ў Трохсвяціцельскім храме семінарыі, сумесныя малітвы і трапезы, размовы, сустрэча з рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэем Віктарам Васілевічам, а таксама курсы-практыкумы па рыторыцы, аказанні першай дапамогі і працы з нарказалежнымі. Выкладчыкі Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт іерэй Сергій Цімашэнкаў, протаіерэй Сергій Маўсесян, іерэй Раман Арцёмаў, іерэй Уладзіслаў Багамольнікаў прадставілі аўтарскія курсы, пабудаваныя такім чынам, каб не толькі перадаць тыя ці іншыя веды, але і пагрузіць слухачоў у прастору асабістага хрысціянскага вопыту і жывой давернай камунікацыі.

У апошні дзень работы семінара яго кіраўнік дацэнт іерэй Сергій Цімашэнка ўручыў удзельнікам сертыфікаты. З павучальным словам да слухачоў звярнуўся архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Уладыка благаславіў гасцей і ўручыў кожнаму памятнае выданне, прысвечанае мітрапаліту Філарэту (Вархамееву) і Жыровіцкай абіцелі. 

Фотарэпартаж

МінДС/Сhurch.by