У суботу 4-й сядміцы пасля Вялікадня мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Ільінскім храме вёскі Касынь

13 мая 2017

13 мая 2017 года, у суботу 4-га тыдня пасля Вялікадня, дзень памяці апостала Іакава Зевядзеевага і свяціцеля Ігнація Бранчанінава, епіскапа Каўказскага і Чарнаморскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Ільінскім храме вёскі Касынь Мінскага раёна.

Святочнае богаслужэнне было прымеркавана да 20-годдзя з дня адраджэння храма і прыхода.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-ай Мінскай раённай акругі протаіерэй Андрэй Круцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і настаяцель Ільінскага храма іерэй Аляксій Нследнікаў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Ільінскага храма пад кіраваннем Веры Сіліч.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Круцялёў.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам настаўлення. 

Church.by

Фотарэпартаж