У суботу чацвёртага тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
25 сакавіка 201725 сакавіка 2017 года, у суботу чацвёртага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Антоній Гураў.
Па адпусце Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне.