У суботу першай сядміцы Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

04 сакавіка 2017

top.jpg

4 сакавіка 2017 года, у суботу першага тыдня Вялікага посту, дзень памяці святога вялікамучаніка Фёдора Цірана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў дыякан Яраслаў Грыбко.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж