У суботу Светлага тыдня мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме апостала Іаана Багаслова ў Мінскім Сувораўскім ваенным вучылішчы
04 мая 20194 мая 2019 года, у суботу Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў Мінскім Сувораўскім ваенным вучылішчы.
Візіт Патрыяршага Экзарха і святочнае богаслужэнне былі прымеркаваны да свята Вялікадня і будучага Дня Перамогі.
На богаслужэнні прысутнічалі: начальнік вучылішча генерал-маёр Аляксандр Віктаравіч Навуменка, старшыня праўлення Міжнароднай асацыяцыі «Кадэцкае братэрства» генерал-палкоўнік Пётр Рыгоравіч Чавус, начальнік установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» генерал-маёр Віктар Аляксандравіч Лісоўскі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Іванавіч Дубаневіч і Віктар Максімавіч Бузаеў, выкладчыкі, курсанты вучылішча і іншыя запрошаныя госці.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма апостала Іаана Багаслова протаіерэй Георгій Дзічкоўскі, настаяцель храма велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана протаіерэй Аляксандр Яцкевіч, настаяцель храма Уваскрасення Хрыстова протаіерэй Яўген Свідэрскі, госці ў свяшчэнным сане і святары, што духоўна акармляюць выхаванцаў вучылішча.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраўніцтвам Анастасіі Каляды.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Аляксандр Яцкевіч.
Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, прыхаджан храма, кіраўніцтва і курсантаў Сувораўскага вучылішча з архіпастырскім словам.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім, хто маліўся за богаслужэннем, уладыка Павел уручыў велікодныя яйкі — сімвал Пасхі Хрыстовай.
Пасля богаслужэння ў актавай зале Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча адбыўся ўрачысты акт і канцэрт, прысвечаны 74-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У актавай зале навучальнай установы мітрапаліт Павел уручыў узнагароды Патрыяршага Экзарха супрацоўнікам ваеннага вучылішча за ўклад у духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення. Начальнік Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча генерал-маёр Аляксандр Віктаравіч Навуменка быў узнагароджаны медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага.