У суботу другога тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
03 сакавіка 20183 сакавіка 2018 года, у суботу другога тыдня Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Льва, папы Рымскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Дзімітрый Варламаў.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багасольцам архіпастырскае благаславенне.