У Свята-Духавым кафедральным саборы прайшло развітанне з мітрапалітам Філарэтам, Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі

13 студзеня 2021

top.jpg

Труна з целам новаспачылага была перанесена ў Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска. Тут ён будзе знаходзіцца да 20:00 14 студзеня.

У 16:00 была здзейснена паніхіда па спачылым. Каб кожны з прысутных мог разам з усёй Царквой памаліцца аб упакаенні душы мітрапаліта Філарэта, ліція (кароткая заўпакойная служба) у саборы служыцца кожныя паўгадзіны, кожныя дзве гадзіны служыцца паніхіда.

У 18:00 здзяйсняецца ўсяночнае трыванне.

Дзверы храма для развітання са спачылым будуць адчынены ўсю ноч з 13 на 14 студзеня.

У 7:00 14 студзеня ў Свята-Духавым кафедральным саборы пачнецца саборная архіерэйская Бажэственная літургія, пасля сканчэння якой будзе здзейснены чын адпявання Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Сhurch.by