У Свята-Духавым кафедральным саборы адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха і Кіраўніка дзяржавы
07 студзеня 20187 студзеня 2018 года, у свята Ражджаства Хрыстовага, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска адбылася традыцыйная сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
На сустрэчы прысутнічалі святары, прыхаджане Свята-Духава кафедральнага сабора, праваслаўныя мінчане.
Выхаванцы нядзельнай школы Свята-Духава сабора вершаванымі радкамі павіншавалі Патрыяршага Экзарха і Кіраўніка дзяржавы са светлым святам Ражджаства Хрыстовага.
Мітрапаліт Павел звярнуўся да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі са словамі прывітання і віншавання ад імя епіскапату, духавенства, манахаў і набожных міран Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Уладыка Экзарх адзначыў, што Ражджаство Хрыстова — гэта падзея планетарнага маштабу. Хрыстос прыйшоў на зямлю, каб узнесці ўсіх нас на неба. Святкаванне гэтай найвялікшай падзеі ўсяляе радасць у сэрцы чалавечыя, натхняе людзей на стваральную працу і добрыя справы.
Архіпастыр сардэчна падзякаваў Кіраўніку дзяржавы за візіт і пажадаў Аляксандру Рыгоравічу дапамогі Божай у дзяржаўныя працах, добрага здароўя і многіх шчаслівых гадоў жыцця.
Патрыяршы Экзарх паднёс у дар Прэзідэнту Беларусі абраз Хрыста Спасіцеля, напісаны ў Іерусаліме і асвячоны на Гробе Гасподнім.
У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка ў прывітальным слове падкрэсліў, што Ражджаство Хрыстова і Вялікдзень — гэта «дні ўздыму і натхнення ўсяго народа».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асноўная мэта яго візіту ў Свята-Духаў кафедральны сабор — падзякаваць Уладыку Экзарху, святарам і «ўсім, хто нясе гэты Божы крыж у імя духоўнасці нашага народа», за служэнне беларускаму народу і дзяржаве.
«Міралюбнасць, спакой і стабільнасць, якія існуюць на гэтым няпростым кавалку зямлі, на скрыжаванні ўсіх дарог, дасягнуты дзякуючы вялікаму ўкладу нашай Царквы. Усіх нашых канфесій, асабліва святароў Праваслаўнай Царквы, — сказаў беларускі лідар. — Адпаведна, і народ вам адказвае мірам і дабром. Давайце гэта дабро, гэты мір будзем берагчы як зрэнку вока».
Кіраўнік дзяржавы ўручыў Патрыяршаму Экзарху ікону Ражджаства Хрыстовага, напісаны ў унікальнай васковай тэхніцы тэмперы. Іканаграфія блізкая Полацкай фрэсцы і традыцыйная для беларускай школы іканапісу XII стагоддзя.
Мітрапаліт Павел і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка запалілі свечкі перад Мінскай іконай Божай Маці.
Сустрэча завяршылася ўрачыстым спяваннем мнагалецця.
Фота: прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь