У Свята-Іаана-Багаслоўскім жаночым манастыры ў вёсцы Дамашаны адбылося ўручэнне дыпломаў МінДУ манахам
29 чэрвеня 202124 чэрвеня 2021 года ў Свята-Іаана-Багаслоўскім жаночым манастыры Барысаўскай епархіі (вёска Дамашаны, Смалявіцкі раён) адбылося ўручэнне дыпломаў 11-ці выпускнікам Мінскага духоўнага вучылішча. Сярод іх 8 насельніц абіцелі на чале з ігуменняй Саламіяй, адзін манах і два труднікі. Навучанне доўжылася на працягу трох гадоў. Навучэнцы на высокім узроўні выканалі навучальныя праграмы па прадметах — катэхізіс, царкоўнаславянская мова, богаслужэбны ўстаў, біблейская гісторыя.
Сёстры манастыра разам з дырэктарам вучэльні протаіерэем Іаанам Задарожыным, выкладчыкамі і прадстаўнікамі адміністрацыі маліліся на Бажэственнай літургіі ў манастырскім храме. Затым, уручыўшы дыпломы аб завяршэнні спецкурсу для манахаў па спецыяльнасці «чытальнік», педагогі МінДУ цёпла павіншавалі сясцёр з паспяховым заканчэннем вучобы і выказалі надзею, што атрыманыя імі веды будуць усяляк дапамагаць ім несці свой послух у славу Божую.