На працягу трох дзён у Барысаве знаходзіўся Крыж Еўфрасінні Полацкай
25 мая 2018
З 19 па 21 мая 2018 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна у кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава знаходзіўся Крыж прападобнай Еўфрасінні, ігуменні і князёўны Полацкай.
Тысячы барысаўчан змаглі малітоўна папрасіць дапамогі Божай у заступніцы зямлі Беларускай — Еўфрасінні.
19 мая адбыўся агульнагарадскі хрэсны ход са святыняй. Шэсце ўзначаліў епіскап Веніямін. Хрэсны ход прайшоў у рамках мерапрыемстваў, арганізаваных Барысаўскай епархіяй сумесна з Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам і прысвечаных святкаванню памяці заснавальніка горада Барысава — князя Барыса.