У Троіцкую памінальную суботу мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Тарасава

26 мая 2018

top.jpg

26 мая 2018 года, у суботу 7-й сядміцы пасля Вялікадня, Троіцкую памінальную суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Тарасава Мінскага раёна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў і настаяцелі вайсковых храмаў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Галіны Раманюк.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Іаан Кавалёў.

На богаслужэнні прысутнічалі: Старшыня камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч; старшыня Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы палкоўнік Анатоль Сігізмундавіч Рэут; камандны склад і курсанты Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь; афіцэры мінскага пагранічнага гарнізона і ветэраны пагранічных войскаў.

Пасля Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду па ўсіх ад веку спачылых праваслаўных хрысціянах.

Па заканчэнні богаслужэння на плошчы перад храмам адбылося пастраенне ваеннаслужачых у у гонар святкавання 100-годдзя з дня ўтварэння пагранічных войскаў. Мітрапаліт Павел здзейсніў малебен падзякі.

Пасля малебна і выканання мнагалецця мітрапаліт Павел, генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч і воіны-пагранічнікі ўрачыста прайшлі да месца пахавання загінуўшых воінаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, і ўсклалі кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж