У Тураўскай епархіі адбыліся ўрачыстасці ў гонар Юравіцкай іконы Божай Маці
15 верасня 2018У другі дзень урачыстасцяў, непасрэдна ў свята Юравіцкай іконы Божай Маці, перад саборам Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы Юравіцкага манастыра была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: намеснік Юравіцкага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй), благачынныя і прадстаўнікі духавенства з усіх благачынніцкіх акруг епархіі, духавенства Мазырскага гарадскога, Мазырскага сельскага і Калінкавіцкага благачынняў, браты абіцелі ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі мужчынскі хор пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.
За богаслужэннем малілася ігумення Хойніцкага Пакроўскага жаночага манастыра Еўпраксія (Максіменка).
Святочнае богаслужэнне наведалі: Старшыня Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Замосцік, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама Любоў Клепчукова, кіраўнікі ўстаноў адукацыі горада Мазыра і горада Калінкавічы, іншыя афіцыйныя асобы.
За літургіяй былі ўзнесены малітвы аб упакаенні новаспачылага архімандрыта Ціхана (Сакратарова), які памёр 12 верасня гэтага года і з'яўляўся намеснікам Пскова-Пячэрскага манастыра ў 1995-2018 гадах.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель прыхода храма Нерукатворнага Абраза Гасподняга ў аграгарадку Красная Слабада Акцябрскага раёна протаіерэй Валерый Струк.
Пасля Літургіі адбыўся малебен з хрэсным ходам.
Акрапіўшы вернікаў асвячонай вадой, епіскап Леанід звярнуўся да ўсіх з архіпастырскім словам, падзякаваў за сумесную малітву і пажадаў заступніцтва Царыцы Нябеснай.
Па заканчэнні богаслужэння з канцэртнай праграмай выступілі навучэнцы ДУА «Гімназія горада Калінкавічы».
Усіх паломнікаў пасля набажэнства чакала манастырская трапеза і аглядная экскурсія па комплексе абіцелі.