У Тураўскай епархіі адбыўся штогадовы веласіпедны хрэсны ход

10 ліпеня 2022

006.jpg9 ліпеня 2022 года, па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда у Тураўскай епархіі адбыўся штогадовы хрэсны ход на роварах. Сёлета ён быў прымеркаваны да дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, заступнікаў сям'і, а таксама да Года гістарычнай памяці.

001.jpg

Веласіпедны хрэсны ход пачаўся на месцы будаўніцтва храма ў гонар святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх і завяршыўся ў Юравіцкім мужчынскім манастыры Нараджэння Багародзіцы. Усяго ў хрэсным ходзе прынялі ўдзел каля 160 веласіпедыстаў з Калінкавіч, Мазыра і з іншых бліжэйшых населеных пунктаў.

Раніцай удзельнікі веласіпеднага хрэснага ходу сабраліся на сумесную малітву ў будуемым храме ў гонар святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, дзе святар Сергій Карповіч здзейсніў малебен з акафістам вышэйзгаданым святым. Па завяршэнні айцец Сергій звярнуўся з павучальным словам да ўдзельнікаў хрэснага ходу і акрапіў усіх святой вадой.

003.jpg

Затым у суправаджэнні машыны ДПС веласіпедысты адправіліся ў шлях да храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца вёскі Вялікія Аўцюкі. Пасля цёплай сустрэчы паломнікаў настаяцель храма іерэй Георгій Судас і святар, які суправаджаў групу, здзейснілі малебен з вадасвяццем.

Затым удзельнікі хрэснага ходу наведалі брацкую магілу, размешчаную каля вёскі Вялікія Аўцюкі, дзе пахаваны 356 савецкіх воінаў, у іх ліку Герой Савецкага Саюза А. А. Князеў, якія загінулі ў баях з фашыстамі пры вызваленні Калінкавіцкага раёна. Святар Сергій здзейсніў малітоўнае памінанне спачылых воінаў. Затым велахрэснаходцы працягнулі свой шлях у Юравіцкі манастыр.

Ля брамы святой абіцелі гасцей сустракаў намеснік манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй) з манастырскай браціяй. Пасля агульнай фатаграфіі і прывітальных слоў, у дамовым манастырскім храме прападобнага Серафіма Сароўскага быў здзейснены падзячны малебен перад цудатворнай іконай Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная».

Затым для паломнікаў была арганізавана манастырская трапеза і аглядная экскурсія па комплексе Юравіцкай абіцелі.

turovobraz.by/Сhurch.by