У Тураўскай епархіі адбыўся IV адукацыйны форум праваслаўнай моладзі «Твой арыенцір»
18 лютага 202116-17 лютага 2021 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда на базе ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» прайшоў IV адукацыйны форум праваслаўнай моладзі «Твой арыенцір». Арганізатарам форуму выступіў аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі.
Моладзевы форум сабраў у сценах гімназіі нямала гасцей, у ліку якіх былі старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі, намеснік Юравіцкага манастыра ігумен Аўксенцій, метадысты аддзела Дар'я Сянько і Кацярына Кахно, старшыня Аддзела па сацыяльнаму служэнню і царкоўнай дабрачыннасці Тураўскай епархіі іерэй Сергій Карповіч і іншыя ганаровыя госці.
Вітаючы ўдзельнікаў форуму, ігумен Аўксенцій параіў рабятам заставацца заўсёды прагнуць праўды, не згашаць сваё сумленне. «Голас сумлення, жывога і неспаленага, павінен стаць дамінантай у жыцці. Сэрца гарачае, здольнае спачуваць, дапаможа пераадолець усе цяжкасці і выклікі сучаснага свету і здабыць у ім радасць і суцяшэнне», — адзначыў намеснік Юравіцкага манастыра.
У праграму форуму былі ўключаны цікавыя сустрэчы, пазнавальныя дыялогі, гульні, арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак.
Асаблівую ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства прыцягнула выстава «Стрэчанне: галоўная сустрэча ў гісторыі» з рэпрадукцыямі сусветных шэдэўраў выяўленчага мастацтва, прысвечаных гэтаму святу.
Аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі / Church.by