У Вялікую Пятніцу мітрапаліт Павел здзейсніў вячэрню з вынасам Плашчаніцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

14 красавіка 2017

top.jpg

14 красавіка 2017 года, у Вялікую Пятніцу, дзень ўспаміну Святых збаўчых Пакут Госпада нашага Ісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню з вынасам Плашчаніцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля вынасу Плашчаніцы прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка. 

Church.by

Фотарэпартаж