У Вялікі пост ваўкавыскае брацтва ўзносіць малітвы аб хворых
08 сакавіка 2017Па благаславенні настаяцеля храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла ў горадзе Ваўкавыску іерэя Аляксандра Юзвы члены прыходскага моладзевага брацтва пачалі штотыдзень чытаць канон аб хворых. Ужо трэці год братчыкі супрацоўнічаюць з наступнымі арганізацыямі:
- спецыялізаваны дзіцячы яслі-сад №3
- Ваўкавыскі раённы дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў
- Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
- Аддзяленне дзённага знаходжання людзей з абмежаванымі магчымасцямі
- Ваўкавыскае гарадское грамадскае аб'яднанне бацькоў і дзяцей-інвалідаў «Ориди»
У Вялікі пост дзяўчыны і юнакі вырашылі узнесці самыя добрыя і цёплыя малітвы аб здароўі сваіх падапечных.
Далучыцца да малітвы запрашаюцца ўсе жадаючыя. Канон чытаецца кожную нядзелю ў 17:00.