У Вілейцы прайшла канферэнцыя «Хрысціянская сімволіка ў пісьмовых крыніцах»
03 сакавіка 201724 лютага ў Вілейскім благачынні ў рамках мерапрыемстваў Дня праваслаўнай кнігі прайшла тэматычная канферэнцыя «Хрысціянская сімволіка ў пісьмовых крыніцах».
З уступным словам выступіў благачынны Вілейскай акругі іераманах Аляксандр (Шмырко).
З дакладамі выступілі:
- протаіерэй Аляксій Васін, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя — «500-годдзе выдання святой Бібліі Францыскам Скарынам»;
- Генадзь Лаўрэцкі, выкладчык царкоўнай археалогіі Мінскай духоўнай акадэміі — «Вобраз Крыжа ў хрысціянскім мастацтве».
У сустрэчы прынялі ўдзел святары благачыння, прадстаўнікі адміністрацыі горада, устаноў культуры і адукацыі, прыхаджане.
У завяршэнне мерапрыемства з невялікай канцэртнай праграмай выступіў хор храма прападобнай Марыі Егіпецкай горада Вілейкі пад кіраваннем Ніны Маркузавай.