У Віцебску пройдзе навуковая канферэнцыя «Жанчыны ў гісторыі роднага краю: жыццё і дзейнасць»

03 верасня 2018

Alexey_Kuzmich_Crying_Euphrosyne_of_Polotsk_1992.J...

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жанчыны ў гісторыі роднага краю: жыццё і дзейнасць», прысвечаная 100-годдзю стварэння Саюза праваслаўных жанчын і Году малой радзімы ў Беларусі, адбудзецца 25 кастрычніка 2018 года на базе ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «міжнародны ўніверсітэт "МІПСА"», Віцебскі філіял (г.Віцебск, вул. М. Шагала, 8А).

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца члены міжнароднай грамадскай арганізацыі "Саюз праваслаўных жанчын", абласнога грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын, члены Віцебскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", кіраўнікі і спецыялісты органаў кіравання адукацыі, работнікі ўстаноў адукацыі і ўстаноў культуры, а таксама прадстаўнікі рэлігійных арганізацый, якія супрацоўнічаюць з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, інфармацыйна-асветніцкую працу сярод насельніцтва.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Гісторыка-Царкоўнае краязнаўства і асвета.
  • Роля жанчын у вывучэнні і захаванні гісторыі роднага краю.
  • Жанчыны ў рэгіянальнай гісторыі.
  • Служэнне жанчыны ў Праваслаўнай Царкве ў 1918-2018 гадах.
  • Подзвіг навамучаніц і вызнаўцаў у гісторыі малой радзімы.
  • Жанчыны-краязнаўцы.

Зарэгістравацца на ўдзел можна да 28 верасня. Падрабязнасці канферэнцыі і схема заяўкі на ўдзел —у інфармацыйным лісце.

Church.by