У Віцебскай епархіі стартаваў фотаконкурс «Дзеці ў храме»

28 сакавіка 2017

top.jpg

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя фатографы ва ўзросце ад 12 гадоў і старэй.

На фотаконкурс прымаюцца мастацкія фатаграфіі па тэме «Дзеці ў храме» ў наступных намінацыях:

  • «Сям'я — малая царква» — сямейныя фатаграфіі з дзецьмі, фатаграфіі, якія адлюстроўваюць сувязь пакаленняў і якія сцвярджаюць сапраўдныя сямейныя каштоўнасці.
  • «Нараджэнне хрысціяніна» — фатаграфіі з Таінства Хрышчэння.
  • «Царква і дзеці» — разнастайныя фатаграфіі дзяцей, як у царкоўным, так і ў хатнім крузе.
  • «Мабільнае фота» — фотаздымкі па тэме конкурсу, знятыя з мабільнага тэлефона.

Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш 3 работ на адну намінацыю. Студыйныя фатаграфіі да ўдзелу не дапускаюцца.

Будзе абвешчаны адзін пераможца ў кожнай намінацыі. Усе пераможцы атрымаюць прызы.

Прызавы фонд фарміруецца ў дадзены момант. Ужо цяпер з гэтай мэтай арганізаваны  дабрачынны кірмаш.  

Па выніках фотаконкурсу будзе арганізавана выстава лепшых работ, а таксама перасоўная фотавыстава.

Удзельнікі конкурсу павінны прадаставіць:

  1. Фотаработы ў электронным выглядзе ў фармаце JPG/ JPEG без рамак і надпісаў, каляровыя або чорна-белыя, памерам не менш за 800 пікселяў па доўгім баку. Выключэнне: фатаграфіі ў намінацыі «Мабільнае фота».
  2. У апісанні (суправаджальным лісце) неабходна ўказаць: назву працы (дзе і калі зроблена фота, што на ім выяўлена, магчымы кароткі каментар); імя, імя па бацьку і прозвішча аўтара, яго ўзрост; кантакты: хатні адрас, тэлефон, адрас электроннай пошты.

Працы на фотаконкурс прымаюцца да 10 красавіка 2017 года ўключна па электроннай пошце: loskytr@yandex.ru (у тэме ліста пазначыць: - ФОТАКОНКУРС).

Віцебская епархія / Church.by