У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім каледжы правёў лекцыю святар

27 сакавіка 2017

top.jpg

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім каледжы адбыўся лекторый «Уплыў дэструктыўных інтэрнэт-груп у сацыяльных сетках і іх грамадская небяспека».

Лекторый быў праведзены загадчыкам аддзялення памежных станаў Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, старшынёй камісіі па ахове здароўя Віцебскай епархіі іерэем Ігарам Носікавым.

У сваім выступленні святар распавёў аб тым, што ўдзел у дэструктыўных інтэрнэт-групах разбурае няўстойлівую псіхіку падлеткаў, юнакоў і дзяўчат.

Айцец Ігар падкрэсліў, што жыццё — гэта дар Божы, якім трэба вельмі даражыць. Маладым людзям неабходна навучыцца адрозніваць, што для іх карысна, што шкодна, а таксама выпрацаваць у сябе імунітэт супраць усяго, што нясе пагрозу разбурэння жыцця, здароўя і сям'і.

Кіраўнік Дыяканічнага цэнтра Віцебскай епархіі Іна Касцюковіч у сваім звароце да навучэнцаў каледжа расказала аб галоўных каштоўнасцях у жыцці кожнага чалавека — веры, надзеі і любві.

Віцебская епархія / Church.by