У Заслаўі адбыўся IV Міжнародны дабрачынны мастацкі пленэр «Заслаўскі Спас» [+відэа]

19 жніўня 2021

Megdunarodniy_plener_Zaslavskiy_Spas_proshel_pod_M...

У горадзе Заслаўі 18 і 19 жніўня 2021 года на тэрыторыі кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга адбыўся IV Міжнародны дабрачынны мастацкі пленэр «Заслаўскі Спас».

Штогод свята збірае прафесіяналаў і аматараў розных узростаў з Беларусі і іншых краін. Свае працы яны прысвячаюць Заслаўскаму сабору і святу Праабражэння Гасподняга.

Megdunarodniy_plener_Zaslavskiy_Spas_proshel_pod_M...

З прычыны складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў гэтым годзе ўсе жадаючыя маглі ўдзельнічаць у пленэры дыстанцыйна — такіх удзельнікаў было каля 80. Аўтары вызначаюць працы, якія могуць быць выстаўлены на продаж, і стартавую цану на іх. Сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне анкахворых дзяцей.

Арганізатары мерапрыемства — парафія кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі і Праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага.

Megdunarodniy_plener_Zaslavskiy_Spas_proshel_pod_M...

У першы дзень працы пленэра напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга ўсяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Фота: Ірына Пулко

Відэа: YouTube-канал Беларускай Праваслаўнай Царквы

Church.by