У Жыровічах адбыўся круглы стол беларускіх і замежных літаратараў

04 верасня 2019

top.jpg

31 жніўня 2019 года ў актавай зале Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра прайшоў круглы стол беларускіх і замежных літаратараў на тэму «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». Удзел у ім прынялі прадстаўнікі 14 краін.

Сярод удзельнікаў круглага стала былі пасол Індыі Сангіта Бахадур, якая піша ў стылі фэнтэзі, а таксама вядомы польскі падарожнік, аўтар кніг аб розных кутках зямлі Яцэк Палкевіч. У круглым стале таксама ўдзельнічаў прарэктар па навукова-багаслоўскай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі Аляксандр Валер'евіч Слесараў.

МінДС / Church.by