У Навагрудскай епархіі адбылася рэгіянальная нарада па пытаннях узаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і свецкіх устаноў адукацыі
18 жніўня 202117 жніўня 2021 года на базе Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра Успення Прасвятой Багародзіцы адбылася сустрэча старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, настаяцеля прыхода храма ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску протаіерэя Фёдара Поўнага з прадстаўнікамі Навагрудскай епархіі.
На сустрэчу былі запрошаны кіраўнікі і супрацоўнікі ўпраўленняў і аддзелаў адукацыі Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Слонімскага райвыканкамаў, кіраўнікі рэсурсных цэнтраў па духоўна-маральнаму выхаванню, дырэктары школ, педагогі і святары.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.
Протаіерэй Фёдар Поўны падзяліўся з прысутнымі планамі супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства адукацыі ў сферы духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення: адкрыцця новага факультатыва «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму», выдання вучэбна-метадычнага комплексу, цыкла відэаўрокаў да праекта «Школа актыўнага грамадзяніна», іншых праектах. У выступлені свяшчэннаслужыцель падкрэсліў, што Праваслаўная Царква прапануе школе сваю дапамогу і падтрымку ў выхаванні дзяцей. Новы факультатыў закліканы расказаць школьнікам аб Беларусі, яе гісторыі і культуры праз прызму хрысціянскіх каштоўнасцяў.
Пасля прадстаўленага даклада ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць.
Педагогі пабывалі на экскурсіі па Жыровіцкай абіцелі, атрымалі архіпастырскае благаславенне і памятныя падарункі.