У Жыровіцкай абіцелі прайшла прэзентацыя кнігі «Свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі праваслаўных прыходаў Навагрудскага павета ў XIX — пачатку XX стагоддзя»
21 жніўня 202120 жніўня 2021 года ў Жыровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры Успення Прасвятой Багародзіцы па благаславенню намесніка манастыра архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылася прэзентацыя кнігі «Свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі праваслаўных прыходаў Навагрудскага павета ў XIX — пачатку XX стагоддзя» якая выйшла ў свет у 2020 годзе.
Аўтарам кнігі з'яўляецца Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар, першы прарэктар і прафесар кафедры кіравання і эканомікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, прафесар кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.
У прэзентацыі кнігі прынялі ўдзел клірыкі Навагрудскай епархіі, работнікі ўпраўленняў і аддзелаў адукацыі і культуры Слонімскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага і Карэліцкага райвыканкамаў, а таксама прадстаўнікі бібліятэк.
Адкрываючы мерапрыемства, да ўдзельнікаў і гасцей сустрэчы звярнуўся архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Уладыка заклікаў быць уважлівымі да вывучэння гісторыі, не дапускаць яе скажэння, улічваць у сённяшнім жыцці яе шматлікія ўрокі.
У ходзе прэзентацыі кнігі прафесар Сяргей Пятровіч Стрэкоўскі распавёў прысутным аб праведзеным пошуку матэрыялаў, гісторыі Праваслаўя на тэрыторыі Навагрудскага павета і найбольш яркіх момантах, якія змяшчаюцца ў выданні.
Па заканчэнні прэзентацыі, прысутныя госці мелі магчымасць задаць навукоўцу пытанні.
Па благаславенню правячага архіерэя ўсе школьныя і грамадскія бібліятэкі атрымалі дадзенае выданне ад Навагрудскай епархіі ў дар.