У Жыровіцкай абіцелі адбыліся святочныя набажэнствы

20 мая 2020

top.jpg

20 мая 2020 года Беларуская Праваслаўная Царква адзначыла знакавыя для гісторыі Праваслаўя на беларускіх землях юбілейныя даты: 550-годдзе знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе яе паўторнага цудоўнага аднойдзення і 500-годдзе з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

У дзень свята архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі, і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі Бажэственную літургію ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.

Архіпастырам саслужылі насельнікі Жыровіцкага манастыра, выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, клірыкі Навагрудскай епархіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скработа.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі архіепіскап Гурый агучыў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі і павіншаваў усіх праваслаўных са святам. Затым архіпастыры і святары здзейснілі хрэсны ход з цудатворным вобразам Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы да Яўленскага храма і праспявалі Акафіст Божай Маці.

Па заканчэнні богаслужэння намеснік манастыра падзякаваў архіпастыра, святароў і ўсіх прысутных у храме за малітвы і падаў усім архіпастырскае благаславенне. У завяршэнне было абвешчана мнагалецце Свяцейшаму Патрыярху Кірылу, мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, усяму Свяшчэннаму Сіноду, богаахоўнай краіне нашай і ўсім праваслаўным хрысціянам.

МінДС / Church.by