У Жыровіцкім Доме культуры прайшла гутарка «Святыя зямлі нашай»

04 кастрычніка 2017

top.jpg

1 кастрычніка ў Жыровіцкім Доме культуры Слонімскага раёна адбылася духоўна-асветніцкая гутарка пад назвай «Святыя зямлі нашай», арганізаваная ў рамках супрацоўніцтва Слонімскага благачыння і аддзела ідэалагічнай культуры, працы і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама.

Перад студэнтамі Мінскай духоўнай семінарыі, Жыровіцкага агратэхнічнага каледжа і жыхарамі аграгарадка выступіў член Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Генадзь Логін.

Быў паказаны фільм пра прападобнамучаніка Серафіма (Шахмуця), жыровіцкага архімандрыта. Дакладчык распавёў аб саратніку святога — архімандрыце Ігнаце (Кударэнка).

Прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з матэрыяламі са следчай справы беларускіх місіянераў і дакументамі ваеннага часу, падпісанымі архімандрытам Серафімам.

У завяршэнне сустрэчы айцец Генадзь уручыў слухачам абразкі святых Навагрудскай епархіі.

Навагрудская епархія / Church.by