У Жлобіне асвячаны радзільны дом і жаночая кансультацыя
02 лютага 2021У Жлобіне асвячаны радзільны дом і жаночая кансультацыя.
Чын асвячэння здзейсніў клірык прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы горада Жлобіна іерэй Павел Куліш.
За асвячэннем прысутнічалі загадчыца радзільні Алена Кузмянкова, старэйшая медыцынская сястра Алеся Шылец, загадчыца жаночай кансультацыі Таццяна Ткачова, старэйшая медсястра Святлана Мядзведзева, а таксама ўсе супрацоўнікі радзільнага дома і жаночай кансультацыі.
Пасля асвячэння іерэй Павел Куліш звярнуўся да прысутных з пропаведдзю, у якой нагадаў аб тым, што ва ўсіх сваіх патрэбах і клопатах чалавеку варта прасіць дапамогі ў Бога. Звярнуўшыся да медработнікаў, святар заклікаў іх садзейнічаць абароне жыцця ненароджаных дзяцей, а таксама пажадаў сіл і мудрасці ў іх высакароднай працы.
У завяршэнне медыцынскія работнікі змаглі задаць святару пытанні, якія іх цікавілі. У памяць пра падзею супрацоўніцам радзільнага дома і жаночай кансультацыі былі падораны абразкі.