Вечар калядак «Святкі ў Крэпасці» прайшоў у Брэсце
26 студзеня 2019У гарнізонным храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці прайшоў святочны вечар калядак «Святкі ў Крэпасці». Была адслужана вячэрня з вялікім пракімнам, пасля якой прыбыўшыя хоры праславілі Хрыста натхнёнымі спевамі. У свяце прынялі ўдзел:
- хор храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Брэста;
- асноўны і дзіцячы хоры храма іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Брэста;
- асноўны і дзіцячы хоры храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аграгарадка Азяты Жабінкаўскага раёна;
- дзіцячы хор храма велікамучаніцы Параскевы аграгарадка Арэхава Маларыцкага раёна;
- хор гарнізоннага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці;
У канцы вечара настаяцель храма протаіерэй Віталь Ханавец звярнуўся да гасцей і прыхаджан са святочным прывітальным словам. Калектывы атрымалі памятныя падарункі і падзякі. Было абвешчана мнагалецце ўсім прысутным.
Брацтва свяціцеля Спірыдона, епіскапа Трыміфунцкага, раздало ўсім ёлачныя шарыкі з цытатамі са святых айцоў, а затым пеўчыя былі запрошаны на чаяванне.