Веласіпедны эка-марафон адбыўся ў Гомельскай епархіі

15 мая 2017

top.jpg

— Даглядаць і берагчы зямлю — адна з самых важных задач кожнага чалавека, — менавіта такое настаўленне даў настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма горада Гомеля протаіерэй Алег Кастрама, адпраўляючы моладзевую групу «Фаворовцы» і прыхаджан храма ў першы веласіпедны эка-марафон.

Па веласіпедных маршрутах калона, якая складаецца з 10 чалавек, рушыла ў прыгарад Гомеля. Там усе прысутныя за сяброўскай гутаркай змаглі ўнесці свой уклад у выратаванне роднай зямлі, прыбраўшы смецце, пакінутак нядобрасумленнымі турыстамі.

— Мы вельмі любім катацца на роварах, можам з самай раніцы з'ехаць за горад і вярнуцца пад ноч, але вельмі часта бачым непрыемную карціну. Замест прыгожых лясоў вакол банкі, пакеты, недакуркі. Таму, калі настаяцель храма прапанаваў паўдзельнічаць у дадзеным мерапрыемстве, мы з задавальненнем пагадзіліся. У дружнай кампаніі, на роварах мы змаглі не толькі добра правесці час, але і зрабіць карысную справу, — гавораць прыхаджане Спаса-Праабражэнскага храма Дзмітрый і Ганна Баравік.

Такое мерапрыемства — першае ў сваім родзе ў Гомельскай епархіі, але арганізатары спыняцца не збіраюцца, у іх планах зрабіць яго рэгулярным і больш масавым.

Гомельская епархія / Church.by