VI Кірыла-Мяфодзіеўскія дзіцяча-юнацкія чытанні прайшлі ў Навагрудку

26 мая 2017

top.jpg

24 мая, у дзень памяці святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, у сярэдняй школе № 5 горада Навагрудка адбыліся VI Кірыла-Мяфодзіеўскія дзіцяча-юнацкія чытання. Прысвечаны яны былі 700-годдзю заснавання Навагрудскай епархіі і падрыхтаваны сястрынствам у гонар святога апостала Іаана Багаслова і калектывам СШ № 5.

У чытаннях прынялі ўдзел настаўнікі і бібліятэкары, вучні 6-9 класаў школ горада і раёна — удзельнікі конкурсу творчых работ, прысвечаных 700-годдзю Навагрудскай епархіі.

Ішла размова аб значных для епархіі падзеях, яе сучасным жыцци пад амафорам архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.

Педагогі і навучэнцы расказвалі аб святынях Навагрудчыны, дзелячыся сваімі адкрыццямі на шляху да духоўнага жыцця.

Гучалі песні аб веры і малітве ў выкананні навучэнцаў другой і пятай сярэдніх школ. Пераможцы конкурсу чыталі свае вершы аб веры, прыгажосці Божага свету і любові да Айчыны.

Адбылася відэапрэзентацыя, якая адлюстроўвала супрацоўніцтва Царквы і аддзела адукацыі райвыканкама ў прыватнасці, і шматпланавую дзейнасць Царквы, дзяржавы, грамадскіх сіл па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення ў цэлым.

Больш за 20 узнагарод — дыпломы, кнігі, сувеніры да 700-годдзя епархіі — атрымалі пераможцы. Гран-пры была ўзнагароджана СШ № 2, якая заваявала ў конкурсах 12 прызавых месцаў.

Настаяцель храма святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія протаіерэй Вадзім Кузьміч звярнуўся да ўдзельнікаў чытанняў з пажаданнем імкнуцца да духоўнага жыцця, апостальскага служэння, умацоўваючы ў сабе веру і падаючы прыклад бліжнім.

Навагрудская епархія / Church.by