VII Летні сямейны лагер прайшоў у Гродзенскай епархіі
05 верасня 2019З 30 жніўня па 1 верасня 2019 года праваслаўны сямейны клуб «Адраджэнне», які дзейнічае пры Свята-Марфінскім храме горада Гродна, арганізаваў у вёсцы Парэчча VII Летні сямейны лагер. Працу лагера ўзначаліў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Аляксандр Гук.
З тэматычнымі гутаркамі аб сям'і і праваслаўным выхаванні дзяцей выступілі сыны клірыка Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна протаіерэя Аляксандра Ноздрына — святары Андрэй і Цімафей.
Клірык Пакроўскага сабора протаіерэй Уладзімір Пятручык распавёў пра духоўны падтэкст сямейных узаемаадносін на прыкладзе казкі Пушкіна «Пра рыбака і рыбку».
Кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый правяла гутарку на тэму «Уплыў псіхалагічных заканамернасцяў развіцця на духоўнае фарміраванне дзіцяці».
Аб небяспецы і прычынах інтэрнэт-залежнасцяў распавяла кандыдат філасофскіх навук Сняжана Сямернік.
Майстар-клас па мастацкаму афармленню фруктовых карцін і партрэтаў правяла выкладчык нядзельнай школы Пакроўскага сабора Таццяна Рыжкова.
Каманда валанцёраў з моладзевых брацтваў Свята-Марфінскай царквы, храма Ражджаства Хрыстовага і храма Сабора Беларускіх святых займалася арганізацыяй вольнага часу для дзяцей рознага ўзросту.
Нядзельнай раніцай удзельнікі лагера адправіліся на Бажэственную літургію ў храм Казанскай іконы Божай Маці вёскі Парэчча, дзе паспавядаліся, прычасціліся і памаліліся перад пачаткам навучальнага года.
У завершэнне лагера усе сем'і атрымалі граматы і сувеніры. Пасля ўборкі тэрыторыі і падзячнага малебна іерэй Аляксандр Гук запрасіў усіх сустрэцца на чарговым сходзе сямейнага клуба «Адраджэнне».