Вікарый Гомельскай епархіі ўзначаліў хрэсны ход вакол Светлагорска
08 красавіка 20207 красавіка, у свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі, сумесна з благачынным Светлагорскай акругі протаіерэем Аляксандрам Кісялём і духавенствам благачыння здзейсніў малебен у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.
Архіпастыр узначаліў хрэсны ход вакол Светлагорска з асабліва шануемынымі святынямі: іконай з часцінкай мошчаў свяціцеля Лукі Крымскага, іконай з часцінкай мошчаў прападобнай Манефы Гомельскай, іконай з часцінкай мошчаў велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана, іконай з часцінкай мошчаў праведнага Іаана Кармянскага, іконай Божай Маці «Казяльшчанская».
Хрэсны ход вакол горада прайшоў ад паклоннага крыжа на ўездзе ў пасёлак Медкаў да мемарыяла «Звон» і храма Праабражэння Гасподняга ў Светлагорску.