Віцебская духоўная семінарыя запрашае на дзень адчыненых дзвярэй
02 мая 201824 мая, у дзень памяці святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, вучыцеляў Славянскіх, Віцебская духоўная семінарыя ўрачыста адзначыць свой актавы дзень і адкрые свае дзверы для абітурыентаў.
У 9:00 у семінарскім храме святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія пачнецца Бажэственная літургія. Пасля богаслужэння гасцей свята чакае канцэрт семінарскага хору, пасля якога будзе трапеза.
Пасля абеду адбудзецца сустрэча абітурыентаў з адміністрацыяй духоўнай школы і экскурсія па будынку семінарыі, а таксама цэнтральных храмах горада Віцебска, размешчаных у крокавай даступнасці ад навучальнай установы.
Запрашаюцца ўсе, хто плануе паступленне ў Віцебскую духоўную семінарыю.