Ва ўсіх храмах Беларускага Экзархату напярэдадні 1 верасня былі здзейснены малебны перад пачаткам навучальнага года

31 жніўня 2021

top.jpg

Ва ўсіх храмах Беларускага Экзархату ў апошнія дні жніўня былі здзейсненыя малебны перад пачаткам навучальнага года.

Святары, прыхаджане, педагогі, навучэнцы і бацькі збіраліся на малітву да Госпада Іісуса Хрыста, каб папрасіць Божай дапамогі ў навучанні, а таксама памаліцца аб здароўі навучальнікаў і навучэнцаў.

Напярэдадні новага навучальнага года ў епархіях Беларускага Экзархату таксама прайшлі дабрачынныя акцыі «Збяром дзяцей у школу» па зборы да новага навучальнага года для сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем'яў пісьмовых прылад, партфеляў, абутку, адзення і іншых неабходных рэчаў.

Фота: Лідская епархія

Church.by