У аўторак Светлай сядміцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Пакроўскім храме горада Мінска

18 красавіка 2017

top.jpg

18 красавіка 2017 года, у аўторак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў); благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Віктар Белякоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Пакроўскага храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата.

На малым уваходзе зважаючы на старанную працу ў славу Святой Царквы і да дня Святой Пасхі мітрапаліт Павел уганараваў настаяцеля прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэя Віктара Белякова правам нашэння мітры.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Аляксандр Галуц.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім прыхаджанам храма мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі, а дзецям, акрамя гэтага, раздаў шакаладныя падарункі. 

Church.by

Фотарэпартаж