Валанцёры БРСМ дапамаглі добраўпарадкаваць парафіяльную тэрыторыю Аляксандра-Неўскага храма Гомеля
07 верасня 2018Для актывістаў Гомельскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» ужо стаў традыцыяй удзел у штогадовым абласным этапе рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі». 5 верасня юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у работах па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Гомелі.
Рабяты займаліся ўборкай прыхрамавай тэрыторыі, праполкай кветнікаў, а таксама прынялі ўдзел у рамонтных і будаўнічых працах.
Пасля працоўнай акцыі моладзь разам з настаяцелем протаіерэем Уладзімірам Сіленкам выправілася ў храм на экскурсію.