Валанцёры Цэнтра «Матуля» прынялі ўдзел у семінары «Роля медыцыны і акушэраў-гінеколагаў у вырашэнні дэмаграфічнай праблемы ў Беларусі ва ўмовах ХХІ стагоддзя»

11 кастрычніка 2017

top.jpg9-14 кастрычніка, напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дня маці, у беларускай сталіцы праводзіцца акцыя «Разам — у абарону жыцця». Арганізатары акцыі — Сінадальная камісія па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускай Праваслаўнай Царквы і Цэнтр падтрымки сям'і і мацярынства «Матуля».  

10 кастрычніка па запрашэнню адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска старшыня Сінадальнай камісіі протаіерэй Павел Сярдзюк і прадстаўнікі Цэнтра «Матуля» прынялі ўдзел у семінары «Роля медыцыны і акушэраў-гінеколагаў у вырашэнні дэмаграфічнай праблемы ў Беларусі ва ўмовах ХХІ стагоддзя».

Семінар прайшоў у паліклініцы № 19. Айцец Павел цёпла прывітаў удзельнікаў сустрэчы, праінфармаваў прысутных аб комплекснай дапамозе жанчынам, якую аказвае «Матуля», і ўручыў загадчыцы 8-й жаночай кансультацыяй метадычны дапаможнік і бібліятэку для кабінета кансультавання. Дарэчы, у 8-й жаночай кансультацыі працуе валанцёр «Матулі» Ганна Меляшэвіч. Вынік — 35% пацыентак, якія планавалі аборт, а пасля гутарак прынялі рашэнне захаваць жыцці дзяцей.

Псіхолаг Ларыса Мартынава, старэйшы выкладчык кафедры псіхалогіі і прыватных методык Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, распавяла пра ўплыў соцыума на рэпрадуктыўныя ўстаноўкі.

Загадчыца 2-й жаночай кансультацыяй Гродна і загадчыца жаночай кансультацыяй ЦРБ Наваполацка выказалі прызнанне працы Цэнтра «Матуля» як першапраходцы кансультавання цяжарных жанчын у крызіснай сітуацыі. Павагу да дзейнасці «Матулі» выказала і галоўны ўрач мінскай паліклінікі № 27 Святлана Сарока.

Завяршыўся семінар двума майстар-класамі ад «Матулі». Вераніка Сярдзюк правяла занятак для педагогаў па рэпрадуктыўнаму здароўю дзяўчынак «Еве 13», а Ларыса Мартынава — занятак для псіхолагаў і гінеколагаў «Калегіяльная супервізія выпадкаў перадабортнага кансультавання». 

Church.by