Выхаванцы нядзельнай школы Увядзенскага храма сталіцы павіншавалі курсантаў Акадэміі МУС з Ражджаством Хрыстовым

14 студзеня 2018

top.jpg

12 студзеня Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы і нядзельная школа прыхода храма Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы горада Мінска святочным канцэртам павіншавалі курсантаў Крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь з Ражджаством Хрыстовым.

Усім гледачам былі ўручаны невялікія падарункі, зробленыя рукамі выхаванцаў нядзельнай школы.

Гэта ўжо трэцяе выступленне перад навучэнцамі Акадэміі МУС, арганізаванае сіламі Сінадальнага аддзела. Такія канцэрты ўспрымаюцца як добрая традыцыя і неад'емная частка выхаваўчага працэсу ў Акадэміі.

Church.by